Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

аб клубе Першыя промні

 

Аб'яднанне па інтарэсах

Паэтычны клуб "Першыя промні"

Кіраўнік - Жыхарава Алена Уладзіміраўна
 
 

 Мова родная бруіцца,

Быццам чыстая крыніца.

 
     
 

ПАЛАЖЭННЕ

аб школьным  аб’яднанні “Паэтычны клуб "Першыя промні"”

 
Літаратурна-творчае аб'яднанне «Паэтычны клуб "Першыя промні"» (далей – Аб’яднанне) ёсць добраахвотнае аб'яднанне, створанае пры ДУА “Шчомысліцкая СШ” з мэтай развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.
 
Асноўныя мэты Аб'яднання
1. Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай работы.
2. Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў; прыцягненне іх да ўдзелу ў творчых конкурсах, праектах, форумах.
3. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.
Задачы
1. Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.
2. Інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў.
3. Знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю.
4. Выяўленне і аб'яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і празаікаў і садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця.
5.Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі, папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў.
6. Выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой.
Члены Аб'яднання. Іх правы і абавязкі
1.Членамі Аб'яднання могуць стаць вучні ўстаноў адукацыі раёна, якія прызнаюць палажэнне аб Аб'яднанні i выконваюць яго патрабаванні.
2.Члены Аб'яднання маюць права наведваць усе заняткі, запрашаць сяброў, прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, уносіць свае прапановы і арганізоўваць гутаркі, віктарыны і г.д.
3. Члены аб'яднання абавязаны: актыўна ўдзельнічаць у прапагандзе мэтаў і задач Аб'яднання, аказваць дапамогу іншым членам, выконваць дысцыпліну, удзельнічаць у рабоце Аб'яднання.
Формы работы Аб'яднання:
  • тэарэтычныя заняткі;
  • практычныя заняткі;
  • вывучэння і абмеркавання мастацкіх і паэтычных твораў
  • удзел у грамадскіх мерапрыемствах;
  • выставы творчых і даследчых работ навучэнцаў;
  • творчыя вечары;
  • знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў і паэтаў;
  • творчыя і даследчыя работы;
  • літаратурныя гульні, віктарыны, КВНы;
  • літаратурна-музычныя вечары;
  • паэтычныя фестывалі;  
  • майстар-класы вядомых паэтаў;
  • выступленні членаў Аб'яднання ваўстановах адукацыі;
  • творчыя семінары з маладымі аўтарамі;
  • урокі літаратурнага майстэрства;
  • сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, крытыкамі і літаратуразнаўцамі;заняткі па літаратурнаму майстэрству;
  • абмеркаванне ўласных тэкстаў;
  • вывучэнне асноў пабудовы тэксту і засваенне розных літаратурных прыёмаў.
У працэсе работы ў Аб’яднанні падлеткі навучацца:
- бачыць цудоўнае ў навакольным свеце,
- больш поўна даведаюцца пра жыццё і творчасць паэтаў і пісьменнікаў,
- набудуць навыкі выразнага чытання,
- асвояць асновы вершаскладання,
- навучацца эстэтычна афармляць паведамленні, літаратурныя бюлетэні,
- навучацца самастойна здабываць неабходную інфармацыю,
- навучацца складаць праекты і сцэнарыі.
Парадак працы
Членамі Аб’яднання сумесна з куратарам і кіраўніком, распрацоўваецца план работы на навучальны год, які даводзіцца да ведама ўсіх удзельнікаў і зацікаўленых асоб.
План работы будуецца на аснове плана работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама, метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Аб’яднанне праводзіць мерапрыемствы розных формаў, тэматычнага і агульнага характару (літаратурныя гасцёўні, творчыя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.) у навучальных і культурна-асветніцкіх мэтах.
Аб’яднанне можа арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама творчасці членаў Аб’яднання, прымаць удзел у творчых мерапрыемствах рознага прафесійнага ўзроўню.
Інфармацыя аб маючых адбыцца творчых мерапрыемствах як у Аб’яднанні, так і за яго межамі размяшчаецца на сайце ўстановы адукацыі.
Пасяджэнні Аб’яднання  праводзяцца адзін раз у чвэрць ці часцей – па вуснай дамоўленасці членаў Аб’яднання.
Парадак уступлення ў Аб’яднанне
Членамі Аб’яднання могуць быць вучні 5-11 класаў установы адукацыі, якія спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці або цікавяцца паэзіяй і прозай, а таксама педагагічныя работнікі і работнікі сельскай бібліятэкі.
 Для ўступлення ў Аб’яднанне неабходна запоўніць картку рэгістрацыі членаў  аб’яднання “Першыя промні”.
Органы кіравання Аб’яднаннем
Куратарам Аб’яднання з'яўляецца адзін з прадстаўніком адміністрацыі школы.
У задачу куратара ўваходзіць:
 
  • арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння Аб’яднання з метадычным аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, з сельскай бібліятэкай;
  • каардынацыя дзейнасці Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • ажыццяўленне рэгулярнай вучэбна-выхаваўчай і творчай працы з членамі Аб’яднання на аснове зацверджанага плана;
  • падрыхтоўка членаў Аб’яднання да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах розных узроўняў (конкурсах, фестывалях, аглядах, сустрэчах);
  • распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з Кіраўніком;
  • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання сумесна з Кіраўніком;
  • іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.
  • Агульнае кіраўніцтва Аб’яднаннем ажыццяўляе Кіраўнік, які штогод выбіраецца з ліку членаў Аб’яднання адкрытым галасаваннем, простай большасцю галасоў, тэрмінам на адзін год.
У функцыі Кіраўніка ўваходзіць:
  • кіраванне стратэгіяй развіцця Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • каардынацыя працэсу ўступлення новых членаў і выключэнні са складу Аб’яднання;
  • распрацоўка плана работы Клуба і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з куратарам і метадычным аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
  • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання;
  • іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.
 
Правы і абавязкі членаў Аб’яднання
Члены Аб’яднання маюць права:
 
  • прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Аб’яднаннем;
  • абіраць і быць абраным на пасаду Кіраўніка Аб’яднання;
  • удзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці Аб’яднання;
  • атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці Аб’яднання;
  • выйсці са складу Аб’яднання шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы;
  • уносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях Аб’яднання  і ўдзельнічаць у іх рэалізацыі;
  • ўдзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы Аб’яднання на год;
  • мецьуласнаемеркаванне, публічнаягоагучваць і абараняць сваю пазіцыю;
  • свабодна выбіраць формы і спосабы рэалізацыі творчага патэнцыялу;
  • шукаць новыя формы творчага самавыяўлення і выносіць плён сваёй творчасці на абмеркаванне членаў Аб’яднання;
  • бесперашкодна адклікацца пра творчасць астатніх членаў Аб’яднання, абмяркоўваць творчасць іншых членаў Аб’яднання на пасяджэннях;
  • выступаць з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях Аб’яднання;
  • публікаваць свае творы і прымаць удзел у выданні літаратурных альманахаў, калектыўных і індывідуальных зборнікаў;
  • павышаць узровень паэтычнага майстэрства шляхам вывучэння тэорыі вершаскладання і ўдзелу ў майстар-класах;
  • члены Аб’яднання маюць роўныя правы
Члены Аб’яднання абавязаны:
  • • ажыццяўляць сваю творчую дзейнасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • • імкнуцца да творчага росту;
  • • не выкарыстоўваць дзейнасць Аб’яднання ў карыслівых мэтах;
  • • строга выконваць аўтарскія правы іншых членаў Аб’яднання;
  • • актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні задач, якія стаяць перад Аб’яднаннем;
  • • рэгулярна наведваць пасяджэнні Аб’яднання;
  • • выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях Аб’яднання;
  • • выконваць існуючыя правілы Аб’яднання;
  • • беражліва адносіцца да гісторыі Аб’яднання;
  • • паважліва ставіцца да ўсіх членаў Аб’яднання.
Дакументацыя Аб’яднання
 
  • Палажэнне аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Першыя промні”
  • План работы Аб’яднання на год.
  • Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы.
  • Праграмы правядзення пасяджэнняў Аб’яднання.
  • Карткі рэгістрацыічленаў Аб’яднання.
  • Журнал уліку мерапрыемстваў.
 
 
     
 

План работы школьнага  аб’яднання “Першыя промні” на другое паўгоддзе 2016/2017 н.г.

 
Конкурс чытачоў
 «Гучы, матчына мова» (на беларускай мове)
«Поэзию, как трепет сердца, никто не может отменить» (на русском языке)
Люты-сакавік
Мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню у 2017 годзе 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
 
Дэкада беларускай літаратуры, культуры і мастацтва “Сакавіцкія світанкі”
люты
Тыдзень рускай мовы і літаратуры
сакавік
Сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі
 
Кніжныя выставы
 
Удзел у раеным конкурсе на лепшую старонку літаратурна-творчага аб’яднання на Інтэрнэт-сайце школы
Люты-сакавік
Паэтычны фестываль
Сусветны дзень паэзіі

21 сакавіка
Акцыя «Моладзь і чытанне – лепшае рашэнне»
сакавік
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі «Ёсць цуд на зямлі з назвай
дзівоснай – Кніга...»
красавік
Акцыя «Слова, якое аб'ядноўвае народы» (да Дня славянскай пісьменнасці і культуры)
24 мая
Творчыя семінары юных паэтаў і празаікаў
 
 
 
 
Мерапрыемствы да юбілею:

80-годдзе з дня нараджэння Міхаіся Стральцова
130-годдзе з дня нараджэння Алеся Гаруна
люты
сакавік
70- годдзе з дня нараджэння Алеся Жука
70- годдзе з дня нараджэння Раісы Баравіковай
красавік
май
135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы
ліпень
Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага
Сусветны дзень пісьменніка
3 сакавіка
Сусветны дзень паэзіі
21 сакавіка
Міжнародны дзень тэатра
27 сакавіка
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
2 красавіка
Сусветны дзень музеяў
18 мая
80 лет Белла Ахмадулина
10 красавіка
80 лет Валентин Распутин. «Живи в согласии со своей совестью.
15 сакавіка
85 лет Роберт Рождественский
20 чэрвеня
Корнею Ивановичу Чуковскому - 135 лет. Познавательно - развлекательная игра «Переводчик с детского»
сакавік
Вечер памяти «Жизнь – один чудесный миг…» (180 лет со дня гибели А.С.Пушкина)
 
 

Экскурсіі ў музеі:


  • Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
  • Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
  • Літаратурны музей Максіма Багдановіча
  • Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
 

Наведванне тэатраў:


  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
  • Национальный академический драматический театр имени М. Горького
 
     

Разделы сайта